Штатгальтары габсбургскіх Нідэрландаў
Габсбургскія Нідэрланды — Іспанскія Нідэрланды да і Аўстрыйскія Нідэрланды пасля вайны за іспанскую спадчыну, тэрыторыя якая ахоплівала сённяшнюю Бельгію і спачатку Нідэрланды. Падчас Вялікай французскай рэвалюцыі гэтыя вобласці былі заваяваны Францыяй і больш не вярнуліся пад валадарства Аўстрыі.
Габсбургі прызначалі для кіравання Нідэрландамі штатгальтараў, таксама якія належалі дынастыі Габсбургаў, або набліжаных каралеўскага двара каталіцкага веравызнання.
- 1506—1507 Вільгельм дэ Круа
- 1507—1530 Маргарыта Аўстрыйская, герцагіня Савоі
- 1530—1555 Марыя Аўстрыйская, каралева Венгрыі
- 1555—1559 Эмануіл Філіберт, герцаг Савоі
- 1559—1567 Маргарыта Пармская, герцагіня Пармы
- 1567—1573 Фернанда Альварэс дэ Таледа, герцаг Альба
- 1573—1576 Луіс дэ Суніга Рэкесенс
- 1576—1578 Хуан Аўстрыйскі
- 1578—1581 Алесандра Фарнезэ, герцаг Пармы і П'ячэнцы
У 1581 годзе Рэспубліка Злучаных правінцый абвясціла сябе незалежнай ад Іспаніі. Пра штатгальтараў Рэспублікі Злучаных правінцый гл. Штатгальтары Нідэрландаў.
- 1581—1592 Алесандра Фарнезэ, герцаг Пармы і П'ячэнцы
- 1592—1594 Петэр Эрнст I, граф Мансфельд
- 1594—1595 Эрнст, эрцгерцаг Аўстрыйскі, эрцгерцаг Аўстрыі
- 1595—1596 Педра Энрыкес дэ Асеведа, граф Фуэнтэса
- 1596—1598 Альбрэхт VII, эрцгерцаг Аўстрыі
- 1598—1621 Альбрэхт VII і Ізабела Клара Яўгенія
- 1621—1633 Ізабела Клара Яўгенія, эрцгерцагіня Аўстрыі
- 1633—1641 Фердынанд, кардынал-інфант
- 1641—1644 Францыска дэ Мело, маркіз Тэрсейра
- 1644—1647 Эмануэль дэ Маўра Картэрэаль
- 1647—1656 Леапольд Вільгельм, эрцгерцаг Аўстрыі
- 1656—1659 Хуан Аўстрыйскі Малодшы
- 1659—1664 Луіс дэ Бенавідэс Карылья, маркіз Карасена
- 1664—1668 Францыска дэ Маўра Картэрэаль, маркіз Кастэл Радрыга
- 1668—1670 Ініга Фернандэс дэ Веласка, герцаг Ферыа
- 1670—1675 Хуан Дамінга дэ Зуніга Фансека
- 1675—1677 Карлас дэ Гурэа, герцаг Вілахермоза
- 1678—1682 Алесандра дзі Адаарда Фарнезэ, прынц Пармы
- 1682—1685 Ота Генры, маркіз Карэта
- 1685—1692 Фрай Антоніа дэ Агурта, маркіз Кастанья
- 1692—1706 Максіміліян II, курфюрст Баварыі
Паўднёвыя Нідэрланды былі акупаваны Англіяй і Нідэрландамі з 1706 па 1714. У 1714 па Раштацкаму дагавору Паўднёвыя Нідэрланды адышлі да аўстрыйскай галіны дому Габсбургаў.
- 1716—1724 Яўген Савойскі, прынц карыньянскі
- 1724—1741 Марыя Елізавета, эрцгерцагіня Аўстрыі
- 1741—1744 Фрыдрых Аўгуст, граф Гарах-Рарау
- 1744—1744 Марыя Ганна, эрцгерцагіня Аўстрыі і Карл Аляксандр, прынц Латарынгскі
- 1744—1780 Карл Аляксандр, прынц Латарынгскі
- 1781—1793 Марыя Крысціна, эрцгерцагіня Аўстрыі і Альберт Казімір, герцаг Саксен-Тэшэна
- 1793—1794 Карл, эрцгерцаг Аўстрыі
Пасля гэтага французы акупавалі Ніжнія краіны да 1815 года. Па выніках Венскага кангрэса Ніжнія краіны былі аб'яднаны ў каралеўства Нідэрландаў, каралём якога стаў Вілем I.